Сёння ўводзіцца “Карта паляка”

Дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу, могуць атрымаць палякі, якія не маюць польскага грамадзянства. “Карту паляка” выдаюць консульскія пляцоўкі ў краінах былога Савецкага Саюза.

Асоба, якая атрымае “карту паляка”, мае магчымасць атрымаць шматразовую доўгатэрміновую візу на ўезд у Польшчу, навучацца ў польскіх ВНУ, працаваць на тэрыторыі краіны.

Актывісты непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс выехалі на сустрэчу ў Баранавічы, каб на месцы патлумачыць людзям працэдуру атрымання “карты паляка”. Туды ж прыбыў і генеральны консул Польшчы ў Брэсце Яраслаў Ксёнжэк.

Рацыя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі