Сёння замест тэлеканала "Россия", распачаў вяшчанне РТР-Беларусь

З 1 ліпеня замест расійскага тэлеканала "Россия" ў Беларусі распачаў вяшчанне тэлеканал "РТР-Беларусь". З сённяшняга дня набыло моц новае пагадненне паміж расійскім бокам і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", якое рэтрансліравала канал "Россия". Новы тэлеканал будзе вяшчаць на той самай частаце, што і зніклы.

Як паведамляе БелаПАН, у праграме захаваюцца найбольш папулярныя расійскія праграмы і перадачы, якія будуць транслявацца ў той самы час, што і раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі