Сёння завяршаецца ўтварэнне выбарчых участкаў
Утварэнне ўчасткаў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць 19 снежня, завяршаецца сёння, 17 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА. Паводле звестак ЦВК, колькасць участкаў для галасавання ўвесь час вар’іруецца. Гэта звязана з дэмаграфічнымі працэсамі і зменамі ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні. Для ўсіх участкаў у заканадаўства прапісана аднолькавае патрабаванне — не меней за 20 выбаршчыкаў. Пасля завяршэння фармавання ўчасткаў пачнецца фармаванне ўчастковых выбарчых камісіяў. У кожную камісію можа ўваходзіць ад 5 да 19 чалавек. Вынятак зроблены толькі для камісіяў, якія фармуюцца за мяжой.
Па 31 кастрычніка ўключна палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне могуць вылучаць кандыдатуры ў склад участковых камісіяў.
Па 31 кастрычніка ўключна палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне могуць вылучаць кандыдатуры ў склад участковых камісіяў.