Сёння здарыўся пажар на станцыі мінскага метро "Магілёўская" (фота, відэа)
У калідоры тэхнічнага паверху адбылося ўзгаранне ізаляцыі электраправодкі ў электрашчыце, што сілкуе асвятленне вестыбюля.
Выратавальнікі патушылі пажар у 5.31. Ад 6-й гадзіны рух цягнікоў быў запушчаны ў штатным рэжыме. Спыненне руху на ўчастку ад станцыі "Магілёўская" да станцыі "Трактарны завод" склала 30 хвілін, інфармуе прэс-служба МНС.
Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася.
Фота — mchs.gov.by