Сыйшоў упраўляючы нядаўна адчыненага брэсцкага гіпермаркета "Карона"
Інфармацыю пра звальненне Аляксандра Белавуса ў галаўным прадпрыемстве “Карона” не абверглі, аднак прычыну назваць адмовіліся. У панядзелак 22 сакавіка спадар Белавус меў выйсці з адпачынку. Яго звальненне супала па часе са шматлікімі паведамленнямі ў беларускай блогасферы аб крадзяжах у гіпермаркеце і аб датычнасці да іх кіраўніцтва крамы.
У каментары Еўрарадыё Аляксандр Рыгоравіч паведаміў, што не мае намеру падаваць у суд на блогераў і што запрошаны на працу ў Маскву. Не стаў рабіць сакрэт і з сумы прапанаванага яму там заробку – 160 тысячаў расійскіх рублёў (у пераліку каля 8 тысячаў долараў) у месяц.