Табліцу з “Ойча наш” па-беларуску асвецяць у Іерусаліме ўвесну 2011 года

На красавік-травень 2011 года запланаваная наступная пілігрымка з Беларусі ў Святую Зямлю. У гэты час адбудзецца асвячэнне табліцы з малітвай “Ойча наш” на беларускай мове. Беларускі Касцёл атрымаў дазвол змясціць яе на сцяне храма Pater Noster у Іерусаліме, паведамляе сайт catholic.by. Сёння на сценах гэтай святыні змешчаны ўжо каля 130 тэкстаў з малітвай “Ойча наш” на нацыянальных мовах, і неўзабаве сярод іх будзе таксама керамічная табліца з нашай краіны. Яе памер — 1,2 х 2 метра. Тэкст малітвы на беларускай мове з’явіцца ў Святой Зямлі ўпершыню. Акрамя гэтага, у Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ёсць і жаданне ўсталяваць у Святой Зямлі каменную выяву Маці Божай Будслаўскай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі