Take That пабілі рэкорд Coldplay

Новы альбом поп-гурта Take That "The Circus" устанавіў рэкорд продажаў у Вялікабрытаніі: ён разыйшоўся ў першы дзень продажаў тыражом у 133 тысячы копій, паведамляе Gigwise. Такім чынам, кружэлка перакрыла дасягненне самога паспяховага брытанскага альбома года – "Viva La Vida Or Death And All His Friends" гурта Coldplay.  Убачыўшы свет 12 чэрвеня, гэтая кружэлка за першы дзень была прададзеная тыражом у 125 тысяч экзэмпляраў.

Паводле прагнозаў, "The Circus" з лёгкасцю зойме першае месца брытанскага хіт-параду па выніках тыдня, які скончыцца 7 снежня. У чарце з ім канкуруюць новы альбом Брытні Спірс, які таксама называецца "Circus", існуючы лідэр - "Day & Age" The Killers і кружэлка "Chinese Democracy" Guns N'Roses. Згодна з папярэднімі падлікамі, The Killers апусцяцца на другое месца, Брытні Спірс зойме трэцяе, а Guns N'Roses апусцяцца з другога на пятае.

Для Take That "Circus" - ужо другі альбом з моманту адраджэння каманды ў 2005 годзе. У цяперашнім складзе адсутнічае толькі Робі Ўільямс, аднак удзельнікі калектыва сцвярджаюць, што ў будучыні абавязкова з ім уз'яднаюцца.

Фота: www.nrj.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі