"Талібан" заявіў пра захоп Кандагара і Герата
Баевікі руху "Талібан" (ён прызнаны тэрарыстычным) заявілі пра захоп Кандагара і Герата, адных з самых буйных гарадоў Афганістана. Раней быў захоплены стратэгічна важны горад Газні, які знаходзіцца на галоўнай аўтамагістралі Кабул — Кандагар, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Папярэдні раз талібы захоплівалі Кандагар у 1994 годзе.
Наступ "Талібана" адбываецца на фоне вываду войскаў ЗША з Афганістана. Баевікі кантралююць ужо траціну сталіц правінцый краіны. Прэзідэнт Афганістана Махамад Ашраф Гані прызначыў новага галоўнакамандуючага арміяй у спадзяванні, што ён выправіць сітуацыю. Вядуцца перамовы з палявымі камандзірамі на поўначы краіны, каб атрымаць іх падтрымку.
Па даных ААН, за апошні месяц у Афганістане загінулі больш за тысячу чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.