Талонная сістэма ў беларускіх паліклініках адмяняцца не будзе

Талонная сістэма ў беларускіх паліклініках адмяняцца не будзе. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА заявіла намесніца начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч. На яе думку, адмяніць талонную сістэму ў паліклініках пры недахопе кадраў проста немагчыма. Разам з тым міністэрства будзе і надалей рабіць спробы па яе мадэрнізацыі, каб зрабіць сістэму больш зручнай для пацыентаў. Ужо сёння замаўляць талоны можна праз інтэрнэт, у рэгістратурах паліклінік з'явіліся тэлефоны са шматканальнай сувяззю.

Лік наведванняў беларусамі медыцынскіх устаноў штогод расце. Напрыклад, летась паказчык наведвальнасці склаў 12,9 раза ў год на аднаго грамадзяніна краіны, у 2007 годзе — 12,7. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі