Танцавальны V.I.P. канцэрт J:морс

J:морс зладзілі V.I.P. канцэрт у Rock House Cafe і правялі першую клубную прэзентацыю альбома "Аквамарин".
  J:морс упэўнена працягвае збіраць аншлагі — адданых прыхільнікаў гурту не займаць! Не паспелі мы забыцца на аншлагавы канцэрт у к/з "Мінск", як J:морс парадаваў клубнай версіяй "Аквамарина". Такія канцэрты, канешне, прапускаць катэгарычна нельга — новыя песні, любімы хіты і шалёная "клубная" энэргетыка! Калі вы ўсё ж не трапілі вечарам 4-га чэрвеня ў Rock House Cafe, прапануем вам цікавую фотавандроўку ў "аквамарынавы" свет J:морс.



Распачаўся канцэрт з розыгрышу бутэлькі чырвонага віна з аўтографамі J:морс. На фота — шчаслівы ўладальнік "трафейнага" падарунка.



З выхадам музыкантаў на сцэну экспрэсія, якая запоўніла залю, падхапіла публіку і не пакінула абыякавым нікога —  ні гледачоў, ні ахову, ні нават супрацоўнікаў клуба. Меладычная, яскравая і смелая музыка J:морс хуценька пазбавіла думак пра праблемы і клопаты працоўнага тыдню і закруціла ў віры новых песень з альбому "Аквамарин" ды старымі  ўлюбёнымі хітамі. Самі музыканты выкладваліся настолькі, што кожная песня гучала як фінальная. Столькі драйву і столькі энэргіі!


Павел Трацяк упэўнена працягвае ўражваць гітарнымі сола.


Бубнач Аляксей Хайчук


Бас Аляксей Зайцаў



Уладзімір Пугач — сапраўдны фронтмэн: спявае, трымае залю і "адрываецца" адначасова. Зрываючы голас да хрыпу, Пугач не рабіў для сябе ніякіх перадышак і выконваў адну кампазіцыю за другой. Адкрыты, пазітыўны і без намёкаў на  "зорнасць".


Уладзімір Пазняк (бэк-вакал)


Дзяніс Варанцоў (клавішы)



У клубе панавала сяброўская атмасфера — сабраліся самыя адданыя прыхільнікі гурта.



Заля актыўна рэагавала на ўсе пасылы са сцэны. У J:морс увогуле адмысловыя фанаты, рамантычныя. Ды і іх узрост вызначыць цяжка: у натоўпе хапала і зусім юных , з пылаючымі вачыма, дзяўчат, і сур'ёзных "дарослых", і нават дзяцей.










"Босиком по мостовой" у выкананні Уладзіміра Пазняка і дзявочага "хору".









Выдатны канцэрт з усімі вынікамі — сарваным голасам, чырвонымі далонямі і шчасцем у вачах. Публіка не разыходзілася і прасіла працягу. Па адным канцэрце ў месяц прыхільнікам J:морс ужо не дастаткова. І два "біса" — самае відавочны таму сцвярджэнне.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі