Танкер з нафтай для трубаправоду "Адэса — Броды" яшчэ не прыбыў ва Ўкраіну
Танкер з нафтай, якая павінна паступіць у Беларусь па трубаправодзе "Адэса — Броды", яшчэ не прыбыў ва Ўкраіну.
Як нагадвае БелаПАН, беларуска-ўкраінскі кантракт пра транзіт нафты па трубаправодзе быў падпісаны ў Мінску ў канцы кастрычніка тэрмінам да канца 2013 года.
8 лістапада першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка паведаміў, што першыя 80 тысяч тон нафты, якія пройдуць па нафтаправодзе, будуць не з Венесуэлы.
Прадстаўнік "Укртранснафты" 17 лістапада паведаміў, што гэта будзе расійская нафта маркі Urals.