Тапанімічная камісія ўхваліла перайменаванне вуліцы Савецкай у Зэльве

Ініцыятар кампаніі па перайменаванні вуліцы Савецкай у Зэльве Яўген Скрабутан атрымаў станоўчае рашэнне Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў. У адказе кіраўніка камісіі зазначана, што прапанаваны варыянт надання вуліцы імя вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш не пярэчыць нормам дзейснага заканадаўства і заслугоўвае ўвагі і павагі. Тапанімічнай камісіяй таксама прызнала штучнасць назвы “Савецкая”: “сама назва неарыгінальная, шматразова выкарыстоўваецца і паўтараецца на тэрыторыі Беларусі, якая надавалася ў перыяд былога Савецкага Саюза”.

Яўген Скрабутан: “У адказе камісіі было прапанавана прапрацаваць пытанне з мясцовымі Саветамі дэпутатаў, куды сёння я і накіраваў адмысловую заяву, далучыўшы да яе ранейшую перапіску з іншымі ўпаўнаважанымі  інстанцыямі, а таксама копіі подпісаў жыхароў вуліцы Савецкай.  Спадзяюся, гэта апошняя прыступка, пасля пераадолення якой жыхарам і гасцям горада ўдасца прагуляцца па вуліцы імя Ларысы Геніюш”.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі