Тарыфная стаўка першага разраду павышаная да 81 тыс. рублёў

Тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі павышаная на 4 тыс. рублёў, ці на 5,2%. З 1 студзеня яна складае 81 тыс. рублёў. Адпаведна з падвышэннем тарыфнай стаўкі ўзрастуць заробкі “бюджэтнікаў” і дзяржаўныя датацыі. Мінімальная заработная плата (МЗП) павялічваецца 1 студзеня да 258 тыс. 600 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1700 ад 26 снежня. Рост МЗП склаў 28 тыс. 900 рублёў, ці 12,6%. Мінімальны заробак за гадзіну ўсталяваны ў памеры 1 тыс. 530 рублёў, паведамляе “БелаПАН”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі