t.A.T.u.перакваліфікаваліся ў актрыс

Удзельніцы поп-дуэта t.A.T.u. стануць гераінямі мастацкага фільму. Асновай сцэнара стане кніга Аляксея Мітрафанава «"Тату" камбэк», а Юля Волкава і Лена Каціна будуць граць у стужцы самі сябе. Здымкі карціны пад працоўнай назвай «У пошуках "Тату"» пачнуцца ўжо ў красавіку, і адбывацца яны будуць адразу на англійскай мове.

Рэжысёрам стане амерыканец Роланд Джофэ — чалавек, які ў 1985 і 1987 гадах быў намінаваны на «Оскара», але так і не атрымаў ніводнага. На жаль, хто будзе здымацца ў іншых ролях, пакуль не паведамляецца.

Дадам, што зараз дапрацоўваецца канчатковы варыянт сцэнара, але па словах Юлі Волкавай, фільм «будзе па-сапраўднаму вельмі скандальны».

Фота: news.rin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі