Таваравед прайграў 40 мільёнаў рублёў, што належалі яго фірме

Тавараведа з салігорскага прадпрыемства “Солмаркет” асудзілі на тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яму таксама забаронена цягам трох год займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем матэрыяльнымі каштоўнасцямі, паведамляе БелаПАН. Такі вырак мужчына атрымаў за тое, што ён прадаваў тавары сваёй фірмы. Усе гэтыя грошы ён пакідаў у гульнявых клубах Салігорска. Страты, якія панесла фірма, вымяраюцца болей чым у 40 мільёнаў рублёў. Таксама асуджаны пазычыў у сваёй знаёмай 470 долараў, але пазыку не вярнуў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі