Таварыскі матч завяршыўся па-сяброўску
Сёння ў турэцкай Анталіі адбыўся таварыскі матч паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Казахстана. Гульня завяршылася ўнічыю 1:1.
Лік з пенальці напрыканцы першага тайма адкрыў беларус Вячаслаў Глеб, а на другой дадатковай хвіліне другога тайма форвард сапернікаў Сяргей Астапенка аднавіў раўнавагу.
У рэйтынгу ФІФА Беларусь займае 36-е месца, Казахстан - 137-е.