Тбілісі дапаможа Лукашэнку перадухіліць вулічныя акцыі?
У абмен на непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі грузінскія эксперты гатовыя дапамагчы беларускім уладам мінімізаваць вулічныя пратэсты падчас прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта актывістам АГП паведаміў адзін з еўрапейскіх дыпламатаў. Па яго словах, падчас перамоваў прадстаўнікоў беларускіх і грузінскіх улад людзі з атачэння Міхаіла Саакашвілі прапанавалі свае кансультацыйныя паслугі па перадухіленні антылукашэнкаўскіх выступаў.
Пазней інфармацыю пацвердзіла крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, інфармуе udf.by. Як адзначыў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, крыніцы гэтай інфармацыі правераныя.
Пазней інфармацыю пацвердзіла крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, інфармуе udf.by. Як адзначыў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, крыніцы гэтай інфармацыі правераныя.