ТБМ працягвае змаганне за вуліцу Вайніловіча ў Мінску

Збор подпісаў за перайменаванне мінскай вуліцы Станіслава Берсана ў вуліцу імя Эдварда Вайніловіча распачало Таварыства беларускай мовы. Нагадаем, ініцыятыва змены назвы вуліцы, на якой месціцца Чырвоны касцёл, належыць Рыма-каталіцкаму касцёлу. У верасні Мінскі гарсавет прыняў рашэнне пра перайменаванне, аднак неўзабаве Мінюст заявіў, што гэтае рашэнне “не прайшло прававую экспертызу”, таму адмененае.

Адзначым, што Берсан – гэта бальшавік, які ваяваў за савецкую ўладу у Беларусі, а Вайніловіч – удзельнік беларускага нацыянальнага руху, фундатар пабудовы Чырвонага касцёла. Летась у крыпце храма былі перапахаваныя парэшткі Эдварда Вайніловіча.

Сабраныя подпісы ТБМ мае намер накіраваць у Міністэрства юстыцыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі