ТБМ заклікае магілёўскія ўлады да далейшай беларусізацыі

Настаўнік вышэйшай катэгорыі, былы выкладчык унівэрсытэту імя Куляшова Міхась Булавацкі звярнуўся да старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Пятра Рудніка з лістом. Ён заклікае кіраўніка вобласці не спыняць высілкаў па адраджэнні беларускай мовы ў рэгіёне, паведамляе Радыё Свабода. Сябра Таварыства беларускай мовы засяроджвае ўвагу кіраўніка вобласці на тым, што з яго ініцыятывы 2010 год на Магілёўшчыне абвешчаны годам роднай мовы і варта не абмяжоўвацца толькі гэтым годам. Так, напрыклад, актывіст ТБМ заклікае Пятра Рудніка пасадзейнічаць у адкрыцці ў Магілёве беларускамоўнай навучальнай установы. Гаворка ідзе пра адкрыццё беларускамоўнага класа ў адной са школ. Гэтага дамагаецца група бацькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі