Тэхрэгламент на малако будзе зацверджаны ў Беларусі да канца 2009 года

Тэхнічны рэгламент на малако і малочную прадукцыю, як чакаецца, будзе зацверджаны ў Беларусі да канца 2009 года.
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі. Праект дакумента ўжо падрыхтаваны.

Асновай сталі еўрапейскае заканадаўства ў галіне забеспячэння бяспекі харчовых прадуктаў і расійскі закон.

Тэхрэгламент распрацоўваецца для замацавання ў адзіным дакуменце патрабаванняў бяспекі, датычных малака і малочнай прадукцыі.

Для яго распрацоўкі створаная працоўная група, у склад якой уключаныя прадстаўнікі Дзяржстандарту, Міністэрстваў аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі, Акадэміі навук, прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака, адзначае “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі