Тэкст дыктоўкі да Дня Волі начытаюць ды-джэі Еўрарадыё

23 сакавіка ў Беларусі адбудзецца агульнанацыянальная дыктоўка. Тэмамі сярод іншых будуць і родная мова, і незалежнасць. Тэкст дыктоўкі да Дня Волі начытаюць ды-джэі Еўрарадыё. Вось што распавёў Еўрарадыё аўтар ідэі Уладзімір Падгол:

“23 сакавіка адбудзецца агульнанацыянальная дыктоўка. Будзе праходзіць з 10 раніцы да 18 гадзін. Там не будзе адной стрыжневой тэмы, бо гэта не сачыненне. Дыктоўка робіцца з нарэзак. Тэмамі будуць і родная мова, і незалежнасць, і Бог і мова”.

Аднаго аўтара ў дыктоўкі не будзе. Тэкст прыдумляюць супольна, талакой:

“Пішуць супольна – талакой. Першая прапанова зроблена Уладзімірам Сіўчыкавым, сябрам рады ПЭН-цэнтра. Ён цалкам дыктоўку прапанаваў, і яна будзе надрукавана ў чарговым нумары газеты “Народная воля”. А потым будзе працаваць аргкамітэт і рабіць з нарэзак адзіны тэкст”.

Датэрмінова дыктоўку напішуць амбасадары краінаў Еўрасаюзу і ЗША. Разам з імі 15 сакавіка будуць пісаць і кіраўнікі незалежных СМІ, каб мець пасля магчымасць асвятляць падзею.

Пакуль пад напісанне дыктоўкі арганізатары замовілі Нацыянальную бібліятэку, бібліятэкі імя Багдановіча і Пушкіна. Калі там раптам адмовяць, будуць шукаць іншыя месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі