Тэкст песні Джона Ленана прададзены за 830 тысяч долараў
Рукапісны тэкст песні Джона Ленана «Give Peace a Chance» прададзены ўчора на аўкцыёне Christie's у Лондане за 421 000 фунтаў. Гэтая кампазіцыя была запісаная ў 1969 годзе ў нумары гатэля Queen Elisabeth у Манрэалі, дзе Ленан разам з Ёка Она праводзіў сваю знакамітую акцыю «Мір у ложку». На картцы напісаны тэкст, які ўдзельнік The Beatles выканаў і запісаў разам са сваімі прыхільнікамі проста ў гасцінічным нумары. Праўда, тэкст на картцы трохі адрозніваецца ад фінальнай версіі песні, паведамляе Lenta.ru.
Таксама на аўкцыёне быў прададзены распісаны ўручную барабан, які патрапіў на вокладку альбома «Клуб самотных сэрцаў сяржанта Пэпера» 1967 года. За барабан заплацілі 541 тысячу фунтаў. З малатка сышлі і асабістыя рэчы Джона Ленана: акуляры, якія музыка насіў у 1973-1974 гадах (39 тысяч фунтаў) і аўтарскі калаж, зроблены Ленанам для Элтана Джона і падораны яму на дзень нараджэння ў 1975 годзе (22,5 тысячы фунтаў).
Фота: www.thebieatles.ru