Тэлефонны тэрарыст хацеў “падарваць” гарвыканкам у Баранавічах
Баранавіцкі міжраённы аддзел СК ужо ўзбудзіў крымінальную справу.
"17 кастрычніка 41-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар з мабільнага тэлефона ажыццявіў званок па нумары 102 у Баранавіцкі ГАУС і заведама ілжыва паведаміў аб падрыхтоўцы выбуху ў будынку гарадскога выканаўчага камітэта. На месца здарэння неадкладна выбылі супрацоўнікі КДБ, Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта, ГАУС, міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, МНС, Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, сапёрна-піратэхнічная служба ўнутраных войскаў. Падчас агляду гарвыканкама выбуховых прылад і выбуховых рэчываў не выяўлена ", - распавялі ў СК агенцтву БелТА.
У самыя кароткія тэрміны супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі падазраванага. Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч.1 арт.340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Вырашаецца пытанне аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне справы працягваецца.
Фота "Інтэкс-Прэс".