Тэлефонныя размовы ў Беларусі падаражэлі амаль на 20%
З 1 кастрычніка абанентная штомесячная плата для фізічных асобаў вырасце да 17650 рублёў (калі тэлефон пераведзены на пагадзінную аплату).
Адпаведнае рашэнне прыняло Мінэканомікі.
Цана кожнай хвіліны размовы ў стацыянарнай сетцы складзе 44,6 рубля. Для тых, хто не перавёў тэлефон на пагадзінную сістэму аплаты, абанентная плата будзе складаць амаль 25 тысяч рублёў, а хвіліна размовы — амаль 90 рублёў.
Як інфармуе БелаПАН, для юрыдычных асобаў абанентная плата павышаная да 21500 рублёў за пераведзены і 40700 за непераведзены на пагадзінную аплату тэлефон. Хвіліна размовы складзе 74 рубля, а па міжгорадзе — 105 рублёў.
Фота — Fotolia