Тэлеканал АНТ не спяшаецца аддаваць 50 тысяч долараў за песню-пераможцу

Кампазітар Яўген Малашка можа не атрымаць абяцаныя тэлеканалам АНТ 50 тысяч долараў узнагароды за песню, якая перамагла ў праграме “Музычны суд”
Як стала вядома Еўрарадыё, “Музычны суд” перарастае з разавай праграмы ў пастаяннае шоў. З гэтай нагоды памянялася і палітыка выплаты грашовага ўзнагароджання. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар тэлеканала Таццяна Курбат.

Таццяна Курбат: “У залежнасці ад таго, колькі будзе “Музычных судоў”, адзін стартуе ў лютым і яшчэ адзін, магчыма, будзе летам, і па выніку гэтых трох “судоў” мы вызначым лепшую песню. Аўтар гэтай песні і атрымае абяцаныя грошы”.

Прадстаўніца АНТ упэўніла, што ад сваіх словаў тэлеканал не адмаўляецца і прэмія будзе выплачана абавязкова. Вось толькі ўпэўненасці ў тым, што гэта будзе менавіта Яўген Малашка, няшмат.

Нагадаем, што ад пачатку “Музычны суд” планаваўся як конкурс, на якім павінны былі адабраць песню для ўдзелу беларускага канкурсанта ў “Еўрабачанні”. За песню-пераможцу АНТ абяцала выплаціць аўтару ўзнагароджанне ў памеры 50 тысяч долараў.


Фота: АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі