Тэлеканал "Белсат" пачаў вяшчанне праз спадарожнік "Сірыюс-4"

Тэлеканал "Белсат" 18 ліпеня пачаў паўнавартаснае вяшчанне праз спадарожнік "Сірыюс-4".
Трансляцыя пачалася з прамога ўключэння з фэсту "Басовішча-2008". 19 ліпеня ў жывым эфіры тэлеканала можна будзе паглядзець выступ лаўрэатаў фэсту і зорнага гурта Neuro dubel.

У сувязі з пашырэннем трансляцыі на "Сірыюс" "Белсат" змяняе праграму. Да гэтага дня перадачы ішлі ў эфір у трохгадзінным блоку, які паўтараўся адзін раз, зараз на "Белсаце" адзін шасцігадзінны блок.

Настроіцца на "Белсат" можна па наступных параметрах: пазіцыя 5° E, палярызацыя H, частата 12 379,6 МГЦ.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі