Тэлеканал Euronews пачаў вяшчанне па-арабску

Тэлеканал Euronews пачаў у суботу вяшчанне на арабскай мове. Над праграмамі навінаў будуць працаваць 17 арабамоўных журналістаў з Алжыра, Бахрэйна, Егіпта, Лівана, Марока, Палесцінскіх тэрыторый, Сірыі і Туніса. Узначаліць рэдакцыю Мухамед Абдэль Мазім, які працаваў на тэлеканале з моманту яго заснавання ў 1993 годзе.
Такім чынам, Euronews уступіць у канкурэнцыю, як з арабскімі каналамі Al Jazeera і Al Arabiya, так і амерыканскім тэлеканалам СNN, брытанскім BBC і французскім France 24, якія ўжо вядуць вяшчанне на арабскай мове.

Euronews разлічвае павялічыць сваю патэнцыйную аўдыторыю на 32 мільёны сем'яў. Такім чынам, яго агульны ахоп складзе 248 мільёнаў сем'яў у 135 краінах свету.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі