Тэлеканал "National Geographic" праводзіць конкурс "Нязведаны Мінск"
Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі сумесна з тэлеканалам "National Geographic" праводзяць конкурс фотаздымкаў "Нязведаны Мінск". Усе жадаючыя прыняць удзел могуць дасылаць свае працы да 20 лістапада 2007 года ў друкаваным варыянце з пазнакай на канверце "фотаконкурс NGC" (фармат не меньш за 13х18 см) па адрасе: 220100, г. Мінск, вул. Цнянская, 23а, або ў фармаце JPEG (у пашырэнні не меньш за 800x600 кропак) — на e-mail: [email protected].
Ад кожнага аўтара прымаецца не больш за тры працы. Да фотаздымкаў павінны быць прыкладзеныя дакладныя каардынаты аўтара, гісторыя стварэння здымкаў з прыкладнай датай іх з'яўлення.
Сюжэтамі здымкаў могуць стаць як мінчукі, так і будынкі, месцы горада, што паўстаюць з новага, незвычайнага боку. Працы прэтэндэнтаў з 20 лістапада будуць размешчаныя на сайце кампаніі МТІС www.mtis.by і да 10 снежня наведвальнікі рэсурсу змогуць прагаласаваць за лепшы фотаздымак.
Прызавы фонд конкурсу забяспечыць канал "National Geographic". Галоўны прыз — фотаапарат.
БелаПАН