Тэлеканал “Першы музычны” знікне 21 студзеня

Тэлеканал “Першы музычны” будзе працаваць пад гэткай назвай яшчэ тры дні. Кіраўніцтва тэлеканалу пастанавіла адмовіцца ад ранейшых назвы і фармату.
Як паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца “Першага музычнага”, праз тры дні гледачам будзе прапанаваны тэлеканал “ВТВ”. Новая назва расшыфроўваецца, як “Ваше телевидение”.

Супрацоўніца “Першага музычнага”: “Мы не зачыняемся — мы пераймяноўваемся ў “ВТВ”!”

Найперш на канале, які зменіць “Першы музычны”, будуць транслявацца расійскія тэлесерыялы і мультфільмы замест ранейшых музычных праграм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі