Telekom Austria пацвярджае намеры па набыцці актываў у Беларусі
У апублікаванай сёння на сайце групы Telekom Austria афіцыйнай заяве прадстаўнік аб'яднання пацвярджае планы па набыцці актыву ў Беларусі. Telekom Austria не называе аб'ект сваіх інтарэсаў і суму здзелкі, паведамляе tut.by. Найбольш верагодным бачыцца набыццё кампаніі "МЦС" (гандлёвая марка VELCOM, PRIVET). Па неафіцыйнай інфармацыі, нядаўна кіпрскі SB Telecom выкупіў 51% акцый, што дагэтуль належалі дзяржаве.
Цяпер кіпрская кампанія аднаасобна валодае актывамі буйнога сотавага аператара. Па ацэнках экспертаў, SB Telecom зусім непатрэбна 100% акцый, таму, хутчэй за ўсё, частка актываў будзе прададзеная. Telekom Austria Group аб'ядноўвае дзесяць еўрапейскіх тэлекамунікацыйных кампаній з Аўстрыі, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Ліхтэнштэйна і іншых краін.
Летась абарот групы склаў 4,759 мільярда еўра, чысты прыбытак — 561,8 мільёнаў еўра.