“Тэлепорт у Літву”: усе 24 шэнгенскія краіны вітаюць вас! (фота)
13 ліпеня ў літоўскай амбасадзе Еўрарадыё адсвяткавала
завяршэнне “Тэлепорта ў Літву”. Тэлепартанаўты атрымалі фірмовыя заплечнікі, майкі ад Еўрарадыё і кнігі пра Літву, а галоўны
пераможца — гадавую шэнгенскую візу для сябе і для сябра. Заключная вечарына “Тэлепорта ў Літву” — гэта выдатная магчымасць развіртуаліцца, падзяліцца меркаваннямі і адпачыць на тэрыторыі Літвы і Беларусі адначасова.
Віта Наўёкайтытэ, трэці сакратар пасла, распавяла, чаму амбасадзе цікава падтрымліваць такія праекты. Дарэчы, менавіта Віта вызначыла галоўнага пераможца “Тэлепорта ў Літву”.
Віта: “Падвысіць пазнавальнасць Літвы і распавесці пра тое, што адбываецца ў ёй. Зблізіць вашых людзей з нашымі”.
Альбіна: “Я была ў Вільні, але пра такія месцы ніколі не чула”.
З часам “Тэлепорт” становіцца народнай гульнёй.
Галоўным падарункам для Алены стала шматразовая шэнгенская віза для сябе і для сябра.
Эдмінас Багдонас: “Каб ехаць у Літву, на жаль, патрэбная шэнгенская віза. Дык вы гэтую візу ўжо атрымалі. Яна будзе шматразовая і бясплатная. Цэлы год катайцеся куды хочаце і як хочаце. Усе 24 шэнгенскія краіны вітаюць вас!”

Фота: Зміцер Тарасенка