Тэлерадыёкампанія "Мір" не перадае відэасюжэты пра разгон дэманстрацыі
Тэлерадыёкампанія "Мір" адмаўляецца перадаваць відэасюжэты іншых замежных тэлеканалаў, акрэдытаваных у Мінску, пра жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР. Нягледзячы на арэнду перадатчыка, заключаную шэрагам замежных
тэлекампаній з "Мірам", там, спасылаючыся на тэхнічныя прычыны,
адмаўляюцца перадаваць відэаматэрыялы, паведамляе "Хартыя-97".