Тэмпературу ў сталічным транспарце ўзімку будуць кантраляваць
Спецдатчыкі будуць сачыць за тэмпературай у грамадскім транспарце Мінску зімой. Спачатку ноу-хау выпрабуюць на некалькіх тралейбусах і аўтобусах, у салонах якіх ўсталююць доследныя ўзоры тэмпературных датчыкаў, паведамляе Наша Ніва. Праз навігацыйную сістэму прыборы будуць адсочваць, працуе ацяпленне ці не. У перспектыве “Мінсктранс” мае намер закупляць транспарт, ужо абсталяваны такімі датчыкамі.