Тэнісістка Таццяна Пучак – чвэрцьфіналістка турніру UNICEF Open
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова завершыла выступ на турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Вялікабрытаніі. Прызавы фонд турніру складае 600 тысяч долараў, паведамляе сайт "Беларускі партызан". У матчы парнага разразу Вольга Гаварцова і Цзя-Жун Чжуан з Тайваня прайгралі Наталі Грандзін з Паўдневаафрыканскай Рэспублікі і амэрыканцы Эбігэйл Спірс. Лік 6:7, 0:6.
Другая беларуская тэнісістка Таццяна Пучак у парным разрадзе турніру UNICEF Open з прызавым фондам 220 тысяч долараў (Хертагенбос, Галандыя) у пары з турчанкай Іпек Сенаглу выйшла ў чвэрцьфінал. Яны перамаглі ў першым раундзе расіянку Марыю Кандрацьеву і чэшку Уладзіміру Ухліраву - 7:5, 6:7, 10:7.