Тэнісістка Вікторыя Азаранка страціла прытомнасць у часе гульні

Беларуска Вікторыя Азаранка страціла прытомнасць у Нью-Ёрку, у часе матчу другога раунда адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе БЕЛТА. У паядынку з Гізэлай Дулка з Аргентыны пры ліку 0:3 у першым сэце беларуска пачулася блага і звярнулася па медыцынскую дапамогу, пасля чаго працягнула сустрэчу. Аднак у сёмым гейме пры ліку 1:5 яна страціла прытомнасць і змагла пакінуць корт толькі з дапамогай іншых людзей. Матч перарвалі датэрмінова, а перамогу прысудзілі аргентынцы.

У першым раундзе адкрытага чэмпіянату ЗША Азаранка перамагла румынку Моніку Нікулеску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі