Тэнісісты прапанавалі скасаваць Кубак Дэвіса
Рада гульцоў Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) прапанавала заснаваць Кубак свету па тэнісе. Гэтае спаборніцтва для нацыянальных зборных закліканае замяніць Кубак Дэвіса. Пра гэта, па звестках агенцтва Reuters, заявіў серб Новак Джокавіч, які займае трэцяе месца ў рэйтынгу ATP.
План замены прадугледжвае заснаванне дзесяцідзённага турніру, які будзе праводзіцца раз у два гады. 32 каманды будуць падзеленыя на чатыры групы. Па чатыры каманды з групы выйдуць у наступны этап, які будзе праводзіцца па сістэме плэй-оф.
Матчы паміж зборнымі будуць складацца з пяці сэтаў, і ў кожнай гульні будуць абавязаны прыняць удзел прынамсі па два тэнісісты кожнай з камандаў.
Шэраг вядучых тэнісістаў падтрымаў прапанову Рады гульцоў ATP, паведамляе "Прессбол". У падтрымку ідэі замены Кубка Дэвіса Кубкам свету выказаліся брытанец Эндзі Мюрэй, немец Томі Хаас і харват Іван Любічыч.