Tequilajazzz адзначыў 15-годдзе на Эльбрусе і ў Мінску (фота)
У мінскім West World Club адбыўся другі альтэрнатыўны фестываль ВечеGREENка. Гэтым разам ён набыў больш інтэлектуальнае і беларускае аблічча, бо
піцерскі Tequilajazzz, які сёлета святкуе 15-годдзе, падтрымлівалі
Палац і Нейра Дзюбель.
Канцэрт распачаўся з невялічкім спазненнем – госці з Расіі крыху затрымаліся з саўндчэкам, бо пытанне гуку для Tequilajazzz заўсёды важнае. Нездарма калектыў лічыцца самым канцэртна-якасным з так званых рокераў. Хоць самі свой стыль яны называюць power pop, то бок поп-музыкай з рокавай энергетычнай падачай.
Людзей сабралася каля 400 – для кошту квітка ў 40 000—50 000 і вялікай колькасці канцэртных прапановаў, лічба прыстойная. Тым больш, што мінулым разам Tequilajazzz прыязджаў у Мінск гадоў 7 таму. Нібыта таксама быў у спісе забароненых музыкаў. Калі "адбаранілі" беларускіх монстраў рока, відаць, працягваць забараняць рускія гурты таксама адпала патрэба. Таму, пэўна, разам яны і выступілі.
Палац, што быў на фэсце дужа пазітыўным і нефарматным, тым не менш, выдатна распаліў публіку. Моладзь прымала музыкаў плясканнем, воклічамі "Палац!", хоць і паводзілася спакойна. Гурт паказаў праграму з залатых сваіх хітоў. А напрыканцы Алег Хаменка распавёў усім, што, насамрэч, самая папулярная песня гурта — "Як пайду я ў новую канюшню" — зусім не пра каня, а пра мужаву нявернасць.
Нейра Дзюбель цяпер бадай найбольш жаданы канцэртны гурт з мясцовых рокераў. Да выступу каманды пад сцэну сабраліся панкі ў майках з лагатыпам гурта і патрабавалі Кулінковіча. Дарэчы, за сваім часам Vkontakte нават была створаная суполка "Кулінковіч — наш прэзідэнт". Аднак канцэрт для Дзюбялёў выдаўся не найлепшым, бо ўзрушаны прыездам Tequilajazzz Аляксандр Кулінковіч перахапіў лішняга.
Затое госці былі на вышыні. У прамым і пераносным сэнсе. Бо літаральна нядаўна зладзілі выступ ў Прыэльбруссі — магчыма, у хуткім часе патрапяць праз гэта ў кнігу рэкордаў Гінесу. Дарэчы, перад Мінскім канцэртам гурт некаторы час маўчаў: не выступаў некалькі месяцаў, запісваў новы сёмы альбом, выйсцю якога таксама папярэднічаў перапынак у 6 гадоў. Трэкі з запланаванай на снежань плыты лідэр гурта Яўген Фёдараў прэзентоўваў асцярожна: "Вы прабачце, можна мы сваіх новых песень паграем?". Але слухачы сабраліся вельмі ўдзячныя — віталі Tequilajazzz, несупынна танчылі, скакалі са сцэны ў натоўп, спявалі разам з гуртом.
Відаць, за такую любоў музыкі аддзячылі прысутных выступам, які доўжыўся 2 з паловай гадзіны. А таксама прысвяцілі песню футбольнаму клубу "БАТЭ" і прапанавалі паверашчаць, калі слухачы хочуць, каб "Кубак УЕФА" адбываўся ў Мінску.

Паспяховы канцэрт
гурта адзначыў нават і ягоны дырэктар
— вынес на сцэну 4 келіхі з алкагольнымі
напоямі. А напрыканцы Tequilajazzz зайгралі
самы вядомы хіт "Зимнее солнце",
які круціцца нават на мінскіх радыёстанцыях.
Фота: Venomous Butterfly