Тэракты ў Турцыі: загінула болей за 40 чалавек (фота, відэа)

Два начыненыя выбухоўкай аўтамабілі з інтэрвалам у 15 хвілінаў узляцелі ў паветра каля будынку мэрыі Рэйханлы і паштовага аддзялення горада.



Кіраўнік МУС Турцыі Муамер Гюлер заявіў, што асобы, якія маюць дачыненне да гэтых тэрактаў, вызначаныя, яны звязаныя з сірыйскімі спецслужбамі. Затрыманыя пяць чалавек, у тым ліку трое сірыйцаў.



Амаль траціна насельніцтва Рэйханлы — 20-25 тысяч чалавек — складаюць сірыйскія бежанцы. Прэм’ер Турцыі Таіп Эрдаган адзначыў, што такі магутны прыток бежанцаў з суседняй краіны даўно ўжо выклікае незадаволенасць мясцовага насельніцтва, што спрыяе стварэнню ў горадзе напружанай абстаноўкі.



Тым не менш, ён запэўніў, што Турцыя будзе працягваць гасцінна прымаць сірыйскіх бежанцаў.



Праз некалькі гадзінаў пасля тэракту віцэ-прэм’ер краіны Бюлент Арынч заявіў, што не вылючае датычнасці сірыйскіх уладаў да арганізацыі выбухаў, мэтай якіх, на думку чыноўніка, маглі стаць шматлікія сірыйцы, вымушаныя пакінуць радзіму: у Сірыі ўжо два гады цягнецца ўзброены канфлікт.   



У сваю чаргу, міністр замежных справаў Турцыі Ахмет Давутоглу, які знаходзіцца з візітам у Нямеччыне, выказаў меркаванне, што выбухі маглі быць правакацыяй, інфармуе РИА Новости.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі