Тэрарыст адкрыў стральбу ў парламенце Канады
Невядомы адкрыў стральбу каля Нацыянальнага ваеннага мемарыяла ў сталіцы Канады Атаве, размешчанага непадалёк ад парламента краіны.
Пасля гэтага ён забег у будынак парламента і зрабіў адтуль каля 30 стрэлаў. Тэрарыст не быў адразу абясшкоджаны. Адзін з ваенных атрымаў раненне, паведамляе ВВС.
Прэм'ер-міністр краіны Стывен Харпер пакінуў комплекс парламенцкіх будынкаў і знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе канадскае тэлебачанне са спасылкай на асяроддзе прэм'ера. Раней у сераду ўлады Канады перагледзелі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне, змяніўшы яго з "нізкага" на "сярэдні".