Тэрмін падачы заявак на "Еўрафэст" працягнулі да 25 лістапада

Прыём заявак на нацыянальны музычны праект "Еўрафэст" працягнецца да 25 лістапада. Раней планавалася, што "дзверы зачыняцца" на пяць дзён раней.  Выканаўчы прадзюсэр праекту Анастасія Ціхановіч кажа, што арганізатары пайшлі насустрач выканаўцам: 

"Мы вырашылі працягнуць прыём заявак да 25 лістапада. Таму што вельмі многія звярнуліся з такой просьбай, бо не паспяваюць падаць свае песні, нешта яшчэ трэба дарабіць. Таму і прынялі такое рашэнне, каб паспелі ўсе падаць заяўкі".

Аднак, колькасць пададзеных заявак арганізатары пакуль не агучваюць. Раней яны лічылі, што асноўная іх плынь пойдзе на пачатку лістапада, але, відаць, гэтыя надзеі не спраўдзіліся. Сярод тых, хто ўжо падаў заяўку, Анастасія Ціхановіч адзначае Пятра Ялфімава. Паводле яе словаў, рыхтуюцца да гэтага кроку Вольга Плотнікава і гурт "Топлесс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі