Тэрмін зняволення журналісту Васьковічу працягнулі на два месяцы

Маці паведамілі, што ён арыштаваны на дзесяць сутак за хуліганства, нібыта ўчыненае ім 16 снежня. Пазней стала вядома, што супраць яго распачатая крымінальная справа, паведамляе Радыё Свабода.


"Яго перавялі з ізалятара часовага ўтрыманьня ў турму. На два месяцы працягнулі — за злоснае хуліганства. Цяпер гэтай справай займаецца бабруйскі следчы", - паведаміла маці затрыманага Рушання Іванаўна.

 Нагадаем, Васьковіч быў затрыманы на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня. Асуджаны на 12 сутак, якія правёў у ізалятары на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі