Тэрмінатар ужо не будзе губернатарам
Арнольд Шварцэнэгер вызваляе кабінет для новага губернатара Каліфорніі, дэмакрата Джэры Брауна, паведамляе ВВС.
Сябра Рэспубліканскай партыі, кінаакцёра і культурыста Арнольда
Шварцэнэгера абралі на пасаду губернатара сем год таму, пасля таго, як
ён паабяцаў палепшыць эканамічнае становішча Каліфорніі.
Аднак праблемы ў эканоміцы аднаго з найбуйнейшых амерыканскіх штатаў пад кіраўніцтвам Шварцэнэгера толькі нарасталі, а яго папулярнасць сярод выбаршчыкаў ішла долу.
У той самы час Шварцэнэгер заслужыў павагу абаронцаў прыроды, бо прадставіў на тэрыторыі Каліфорніі самыя жорсткія ў ЗША законы па барацьбе з глабальным пацяпленнем.