Тэрміны падачы дакументаў у вышэйшыя вучэбныя ўстановы сёлета скарочаныя

Тэрміны падачы дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі сёлета скарочаныя. Як паведаміла кансультант упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Марыя Карпенка, прыём дакументаў у ВНУ Міністэрствы культуры будзе ажыццяўляцца з 5 па 11 ліпеня, у ВНУ сілавых структур - з 5 па 13 ліпеня, у астатнія ВНУ - з 12 па 23 ліпеня. З гэтага года з унутрывнушных уступных выпрабаванняў выключаныя прадметы, па якіх прадугледжана цэнтралізаванае тэставанне. Тым не менш вну могуць праводзіць іспыты па творчасці, фізічнай культуры, а таксама беларускай і рускай літаратуры.

Марыя Карпенка таксама адзначыла, што цэнтралізаванае тэставанне са станоўчым вынікам сёлета прайшлі 176 тысяч абітурыентаў. Гэта амаль на 10% менш, чым у мінулым. А вось месцаў у вну рэспублікі прадугледжана толькі на 81,2 тысячы чалавек.

Агенцтва 'Минск-новости'

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі