Тэст лічбавага тэлебачання пачнецца ў Мінску ў сярэдзіне снежня
Тэставае вяшчанне лічбавага тэлебачання пачнецца ў Мінску ў сярэдзіне снежня. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар УП "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" (МТІС) Віктар Бычкоў. У тэставым рэжыме лічбавае тэлебачанне будзе транслявацца для ўсіх абанентаў, каб людзі маглі азнаёміцца з пакетам тэлеканалаў. У навагоднія святы праграмы ў "лічбе" змогуць паглядзець у адкрытым доступе абаненты, у якіх ёсць тэхнічныя магчымасці — лічбавая прыстаўка стандарту MPEG-2.
А з новага года МТІС паставіць сістэму кадавання сігналаў. Падлучыцца да "лічбы" можна будзе ў індывідуальным парадку, падпісаўшы з МТІС адпаведную дамову. Каб прымаць лічбавае тэлебачанне, спатрэбіцца набыць прыстаўку і картку доступу да сістэмы прагляду лічбавых пакетаў тэлеканалаў. МТІС плануе арганізаваць прадаваць іх у крамах радыёапаратуры, а таксама на рынках у прызначаных месцах.
Дырэктар прадпрыемства выказаў меркаванне, што расцэнкі будуць невысокімі: "МТІС — гэтае дзяржпрадпрыемства, таму кошты на паслугі не павінны быць стратнымі для прадпрыемства, але гэта і не павінна быць накладна жыхарам".