Т.Меліа: Мэта санкцыяў — кропкавыя захады супраць чыноўнікаў

Мэтай санкцыяў у дачыненні Беларусі з’яўляюцца кропкавыя захады супраць чыноўнікаў, а не народа краіны. Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Томас Меліа 23 студзеня ў Мінску на сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай асацыяцыі журналістаў. Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні БАЖ Андрэй Аляксандраў, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні свабоды слова ў Беларусі і сітуацыя з недзяржаўнымі СМІ. Томас Меліа даў зразумець, што мае намер данесці да беларускага кіраўніцтва пазіцыю ЗША: тое, што адбылося ў Беларусі 19 снежня і пасля гэтай даты, для ЗША зусім не прыймальнае. Меліа адзначыў, што яго візіт з’яўляецца не толькі рабочым, але і дэманстрацыяй салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Візіт Томаса Меліа будзе доўжыцца да 25 студзеня. Прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША мае намер заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных. Ён таксама плануе сустрэцца з сем’ямі затрыманых, прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі, НДА, Міністэрства замежных справаў Беларусі і місіяў краінаў Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі