"Тое, што трэба" ад Змітра Вайцюшкевіча

Чарговы альбом вядомага беларускага музыкі з'явіцца напачатку снежня Зміцер распавёў Еўрарадыё пра адметнасць плыты, а таксама падкрэсліў, што альбом атрымаецца своечасовым і актуальным.

Зміцер Вайцюшкевіч: 6-га снежня адбудзецца прэзентацыя новага альбому, які называецца “Тое, што трэба”(сабранае і адабранае). Там будзе 15 трэкаў, розных абсалютна тэмаў: не толькі лірычных і патрыятычных, а такі своеасаблівы вінегрэт: тое, што трэба на сённяшні дзень, і тое, што адпавядае майму настрою. Там і “Мірныя людзі”, і “Сцяг”, і “Хрызантэмы”, і пераклады французскіх і польскіх песень на беларускую мову, перапеўка песні “Чок-чок”, якую некалі спявала Ліка Ялінская. Будзе цікава.

Нагадаю, што апошняя кружэлка аднаго з самых пладавітых беларускіх артыстаў пад назвай "Лірыка" ўбачыла свет у мінулым годзе.

Фота: Вольга Савіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі