Том Уэйтс выканае ролю Д'ябла

Том Уэйтс атрымаў прапанову выканаць незвычайную ролю. Музыка ператворыцца ў Д'ябла ў новым фільме «The Imaginarium of Doctor Parnassus» знакамітага рэжысёра Тэры Гіліама, аўтара культавых карцін «Бразілія» і «Страх і нянавісць у Лас-Вегасе». Жанравая прыналежнасць новай стужкі – містычная фантасмагорыя.

Па сюжэце фільма, акцёры маленькага вандроўнага тэатра падпісваюць дамову з Д'яблам, які дазваляе ім рабіць на сцэне сапраўдныя цуды – напрыклад, адпраўляць сваіх гледачоў у падарожжа па розных сусветах з дапамогай магічнага люстэрка.

Дадам, што сваю «містычнасць» фільм паспеў паказаць: падчас падрыхтоўкі да здымкаў памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў выканаўца адной з галоўных роляў, акцёр Хіт Лэджэр. Аднак Тэры Гіліам не адмовіўся ад працягу працы.

Першапачатковы сцэнар быў тэрмінова зменены, і цяпер ролю Лэджэра размеркавалі паміж Джоні Дэпам, Джудам Лоў і Колінам Фарэлам – яны выканаюць інкарнацыі галоўнага героя ў розных сусветах.

Праца над «Тэатрам уяўлення» стартавала ў снежні 2007-га ў Лондане.

Прэм'ера фільма запланаваная на першае паўгоддзе 2009-га года.

Фота: g-freethoughts.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі