Томас Меліа сустрэўся з праваабаронцамі
Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Томаса Меліа сустрэўся сёння ў Мінску з беларускімі праваабаронцамі. Як паведаміў БелаПАН юрыст Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, а таксама пра ціск уладаў не толькі на грамадзянскіх актывістаў, але і на адвакатаў, якія абараняюць абвінавачваных па справе аб масавых беспарадках.