Топ-5: навіны 2 траўня

Топ-5: навіны 2 траўня

Лідараў несанкцыянаванай акцыі на першатравень у Мінску адправілі на суткі, суды праходзяць і ў рэгіёнах

Палітык Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту. У аўторак у Цэнтральным судзе сталіцы апазіцыянера судзілі за ўдзел у двух несанкцыянаваных мітынгах — 1 траўня ў Мінску і 3 сакавіка ў Курапатах. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.

На 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 1 траўня быў асуджаны і вядомы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі. Актывіст ужо абвясціў галадоўку.

Топ-5: навіны 2 траўня

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову прыраўняць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў.

Таксама ў нашай краіне плануецца забараніць рэкламу электронных сістэм палення. Купіць іх непаўналетнія больш не змогуць.

Акрамя таго, у Беларусі хочуць забараніць паленне на пляжах, у аўтамабілях, а таксама ў прысутнасці дзяцей да 14 гадоў.

Топ-5: навіны 2 траўня
Фота: БЕЛТА

У Беларусі пачалі працаваць інспектары Рассельгаснагляду, якія правяраюць прадпрыемствы Міншчыны і Магілёўшчыны. Расійскія спецыялісты прыехалі ў нашу краіну яшчэ 1 траўня. Плануецца, што інспекцыя працягнецца да 5 траўня.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін паведаміў, што беларускія і расійскія спецыялісты не ўзгаднялі канкрэтны спіс прадпрыемстваў, на якія прыедзе праверка. 

Топ-5: навіны 2 траўня
Новы лагатып МЗС

У аўторак з’явілася новая эмблема Міністэрства замежных спраў Беларусі. Яе апублікавалі ў Twitter МЗС. На эмблеме можна пабачыць нацыянальны арнамент колераў дзяржаўнага сцягу і герб Рэспублікі Беларусь. Па крузе надпіс сіняга колеру — “Рэспубліка Беларусь. Міністэрства замежных спраў”.

Аўтар эмблемы , мастак-геральдыст Віктар Ляхор расказаў Еўрарадыё, які сэнс схаваны ў новым сімвале.

Топ-5: навіны 2 траўня
Фота: dinamo-minsk.by

Сталічны клуб афіцыйна аб’явіў пра адстаўку галоўнага трэнера ФК “Дынама-Мінск” Сяргей Бароўскага, хаця напярэдадні гэта яшчэ не пацвярджаў. Здарылася гэта пасля гасцявога паражэння ад “Гарадзеі" (0:1). “Дынама” пасля пяці матчаў мае толькі 9 ачкоў і займае пяты радок у турнірнай табліцы. Лідыруе БАТЭ, у якога 11 ачкоў.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі