Традыцыйнае шэсце на Дзяды праходзіць у Мінску
Калона з удзельнікамі традыцыйнага памінальнага шэсця да Курапатаў рушыла ад гадзіннікавага завода. Удзельнікі нясуць бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі партыяў і рухаў,
расцяжкі з надпісам “Дзяды”. Некаторыя трымаюць у руках крыжы, паведамляе Радыё Свабода.
Паводле кіраўніка прэс-службы Мінскай гарадской міліцыі Аляксандра Ластоўскага, праваахоўныя органы зрабілі шэраг захадаў для забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў шэсця на Дзяды. Ён адзначыў, што пляцоўка каля Гадзіннікавага завода дазволеная Мінгарвыканкамам для збору.
Шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці і далей па вуліцы Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Сам мітынг пачнецца ў Курапатах а 14.00.
Гэтая акцыя ладзіцца штогод дзеля ўшанавання памяць ахвяраў камуністычных уладаў. Упершыню шэсце ў Курапаты прайшло 30 кастрычніка 1988 года.